Міхаіл Чыгір, першы прэм’ер пры Лукашэнку: «Калі Румас будзе дабівацца зьменаў, то доўга можа не пратрымацца»
Госьць Інтэрвію тыдня — першы прэм’ер-міністар Беларусі пасьля ўвядзеньня пасады прэзыдэнта Міхаіл Чыгір. Ён лічыць, што супольная і аб’яднаная пазыцыя чальцоў ураду часам можа пераканаць кіраўніка дзяржавы, заяўляе, што пазыцыя былога прэм’ера Кабякова заўсёды была накіраваная на падтрымку меркаваньня Лукашэнкі, і мяркуе, што беларускай эканоміцы патрэбныя радыкальныя зьмены.