«Рэспубліка Беларусь падтрымлівае народ Украіны ў такі цяжкі час» — беларускі МНС даставіў ва Ўкраіну гуманітарны груз
Гуманітарную дапамогу разгрузілі ў Краматорску і Севераданецку. Прадукты харчаваньня, мэблю, у тым ліку школьную, і халадзільнікі «Атлянт» перадала Беларусь ва Ўкраіну, — паведамляе прэсавая служба МНС. Агулам на суму каля 80 тысяч даляраў.