Затрыманьне лідэра апазыцыі і разгон акцыі пратэсту ў Армэніі. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Падчас шэсьця пратэставага руху супраць прэм’ерства экс-прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна ў Ерэване быў затрыманы лідэр руху, дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Нікол Пашыньян, а таксама апазыцыйныя дэпутаты Сасун Мікаэлян і Арарат Мірзаян і сама меней 192 удзельнікаў акцыі.