Улады дазволілі мітынг і шэсьце на Чарнобыльскі шлях, але скарацілі акцыю на гадзіну
20 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху-2018» сустрэліся з прадстаўнікамі Менскага гарвыканкаму. Гарадзкія ўлады далі дазвол на мітынг і шэсьце 26 красавіка ў Менску, паведаміў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.