У Расеі жыхары гораду Ангарск правялі дэманстрацыю супраць закрыцьця бібліятэк
Жыхары Ангарску выйшлі на цэнтральную плошчу гораду, да будынка адміністрацыі, з кнігамі ў руках на знак пратэсту супраць рашэньня пра аптымізацыю бібліятэчнай сеткі, у выніку якой будуць зачыненыя чатыры бібліятэкі.